Гарвыканкам прымае прапановы гродзенцаў па азеляненні, але толькі да 25 жніўня
Да 25 жніўня камісія прапануе ўсім ахвотным унесці свае прапановы ў план па азеляненні горада, пазваніўшы па тэлефоне 74 03 51 альбо напісаўшы на эл.адрас info@gorod.grodno.by з пазнакай «озеленение городских территорий».
Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, які змагаецца супраць неабгрунтаванага знішчэння зялёных насаджэнняў у Гродне пачынанне гарвыканкама ацаніў адмоўна.
Ігар Лапеха:
– Я лічу гэта прафанацыяй.
Гэта не робіцца за 10 дзён.
Няма нічога канкрэтнага, няма абмеркавання канкрэтнага праекта.
Калі гаворка вядзецца аб усім і ні аб чым, я думаю, эфекта не будзе.
У гарвыканкама ёсць грошы на азеляненне.
Па-першае, ім неабходна самім падумаць, нешта прапанаваць і выдвінуць гэты план на грамадскае абмеркаванне. Тады і свае ідэі ў людзей магчыма народзяцца.
А так …, і так зразумела, што неабходна садзіць больш дрэваў у новых мікрараёнах…
Нядаўна ўбачыла свет падрыхтаваная Ігарам Лапехам праца па маніторынгу знішчэння зялёных насаджэнняў у Гродне.
Плошча Гродна за апошнія гады вырасла амаль у 3 разы, да горада далучылася вялікая колькасць няўлічаных гістарычных зялёных зонаў. Ігар Лапеха спадзяецца, што грамадскасць больш актыўна ўключыцца ў абарону дрэваў у дварах і паркавых ансамблях.
На фота: вываз спілаванага на вуліцы Ажэшка дрэва
Фота з сайта http://s13.ru