Заўтра зачыняецца памежны пункт пропуску “Каменны Лог”

|

На гэты час Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе карыстацца пунктамі пропуска “Катлоўка” – “Лаварышкес” і “Беняконі”-“Шальчынінкай”.

Акрамя таго, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту, з 8 гадзін 16 жніўня фізічныя асобы незалежна ад іх месца пражывання ў Беларусі і Літве змогуць пераадолець мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску “Доцішкі “– “Эйшышкіс” і “Лоша”-“Шумскас”.

Гэтыя пункты будуць працаваць кругласутачна, але правоз тавараў будзе абмежаваны нормамі, якія дзейнічаюць на пунктах спрошчанага пропуску.