Гродзенцы прынеслі беларускай камандзе 2 медалі на першынстве Еўропы
Андрэй Карпач заваяваў бронзавы медаль у вагавай катэгорыі 63 кг.
У трэці дзень спаборніцтваў прадстаўніца Гродзенскага рэгіёну Хрысціна Цан (на фота) стала другой прызёркай сярод дзяўчат у вагавай катэгорыі 56 кг.
Добры вынік прадэманстравала Святлана Ламашкевіч (52 кг), якая заняла 5-ае месца.
Доўгачаканы залаты медаль беларускай камандзе прынесла прадстаўніца Магілёўскага рэгіёну Фаціма Седакова ў вагавай катжгорыі 40 кг.
Беларускую зборную на спаборніцтвах прадстаўлялі тры каманды: па грэка-рымскай барацьбе, дзявочая і мужчынская каманды па вольнай барацьбе.
Фота з сайта http://wrestling.by