Польшча і Фінляндыя – асноўныя інвестары Гродзенскай вобласці
92% склалі наўпроставыя замежныя інвестыцыі, што ў 3,9 разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.
Асноўная доля інвестыцый была накіраваная ў арганізацыю прамысловасці (78,9%), у галіну гандлю, рамонту аўто, побытавых вырабаў і прадметаў асабістага выкарыстання (13,5%).
Найбольшыя сумы замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі Гродна (46,1%) і Лідскага раёна (З0,5%).
У Смаргонскі раён трапіла 7,5%, у Дзятлаўскі – 3,8%, у Гродзенскі – 3,7%.
Асноўнымі інвестарамі сталі суб’екты гаспадарання Польшчы (24,6% ад ўсіх інвестыцый), Фінляндыі (21,5%), Літвы (14,8%), Расіі (11,6%), Кіпра (11%).