Школьны кірмаш у Гродне: на тое, каб падрыхтаваць дзіця да школы, заробку не хапае
Спадарыні:
– Выбар тут вельмі добры, кошты розныя, але ў прынцыпе большасць тавараў даражэй, чым у мінулым годзе. Напрыклад, вокладкі каштавалі рублёў 200-300, а зараз ужо тысячу.
– Сярэдняга заробку не хапае, каб комплексна падрыхтаваць дзіця да школы.
– Калі раскласці пакупкі на 2-3 месяцы – мы зможам набыць усе патрэбныя рэчы, але ўсё адразу – проста ніяк.
Напалоханыя ростам коштаў гродзенцы сёлета як ніколі рана пачалі рыхтаваць дзяцей да школы:
– Зараз мы набываем сшыткі, ручкі, а іншае набылі ўжо раней, у чэрвені-ліпені.
Пра ільготны крэдыт тэрмінам да 3 гадоў пад 10% гадавых на набыццё тавараў для дзяцей чулі ўсе, але ніхто з апытаных “Тваім стылем” пакупнікоў скарыстацца ім не рызыкнуў:
– Па-мойму, крэдыты толькі для багатых, бо іх трэба аддаваць…
– Крэдыт? Не, не бралі…