Аматараў рыбнай лоўлі збярэ фестывальны турнір Гроднафіш 2011

|

Першы этап спаборніцтваў пройдзе з 5 да 8 гадзін раніцы, другі – з 15 да 18 гадзін.

Для лепшых рыбакоў у кожнай намінацыі падрыхтаваныя вельмі карысныя прызы.

Арганізатары запрашаюць усіх без узроставых абмежаванняў, толькі маладзейшыя за 18 гадоў асобы павінны мець пісьмовы дазвол аднаго з бацькоў.

Да рыбнай лоўлі дапускаюцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі.

Для гэтага неабходна зрабіць унёсак у памеры 20 тысяч рублёў. На дадзены момант на форуме зарэгістравана шмат удзельнікаў, але рэгістрацыю можна будзе прайсці і непасрэдна перад пачаткам спаборніцтваў.

Арганізатары асабліва звяртаюць увагу на тое, што нецвярозыя асобы да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускацца не будуць.

 

Адзін з арганізатараў паведаміў “Твайму стылю”:

Спаборніцтвы пройдуць у вельмі жывапісным месцы, у Мастоўскім раёне, кіламетраў 20 ад Скідзеля.

Для спінінгістаў Нёман будзе падзелены на сектары, астатнія будуць лавіць рыбу ў старым русле.

Арганізаваны выезд – у 7 гадзін вечара напярэдадні, але можна ехаць і самастойна: ад Харціцы будуць пастаўлены ўказальнікі з накірункам руху.

Мэта Гроднафіш – і спаборніцтвы, і адпачынак, і новыя цікавыя знаёмствы.

Падрабязна пра фестываль і правілы рэгістрацыі чытай тут

 

Фота з сайта http://www.grodnofish.by