Махляр прайграваў грошы, атрыманыя за продаж чужых аўтамабіляў

|

Гаспадар атрымаў распіску аб тым, што пакупнік абяцае цягам 6 месяцаў выплаціць усю суму, і перадаў дакументы на машыну.

Ужо праз пару дзён злаўмыснік знайшоў для машыны новага гаспадара, а большую частку грошай прайграў.

 

Наступным разам злачынец абраў для махінацый больш дарагі аўтамабіль.

Заплаціўшы 2400 долараў, ён атрымаў машыну, застаўшыся вінным яшчэ 5000 долараў. У гэтым выпадку ў дакументах на машыну не было адзнакі пра зняццё з уліку.

Праблема была вырашана пры дапамозе падробкі.

Гэтую машыну махляр абмяняў на яшчэ больш дарагую «Вольво B70» коштам 8500 долараў.

Розніцу ў коштах гродзенец як звычайна паабяцаў выплаціць, а праз 2 месяцы і гэтая машына з падробнымі дакументамі знайшла новага гаспадара, праўда ўсяго за 6000 долараў. 4000 з іх адразу ж былі прайграныя.

 

Наступнае аўто злачынец набыў за 6500 долараў і прададзеная адразу ж.

За наступную «Вольво С70» махляр зноў застаўся вінаваты 500 долараў.

На гэтым злачынца скончыў свой “бізнес” у Гродне і накіраваўся ў Мінск.

Там арэндаваў «Крайслер ПТ Крузер» 2002 года выпуску, зноў звярнуўся да чалавека, які падрабляў дакументы, і перапрадаў машыну ў Асіповічах усяго за 3000 долараў.

Пасля продажу апошняй машыны махляр з’ехаў на заробкі ў Расію.

 

Падманутыя ўладальнікі машын не адразу здагадваліся, што іх падманулі. А калі ў іх пачыналі з’яўляцца падазрэнні, машыны паспявалі змяніць да 6 гаспадароў.

Адзін з пацярпелых убачыў абвестку пра продаж сваёй машыны ў Інтэрнэце, хаця сам за яе грошы так і не атрымаў.

На сёння супрацоўнікі ўнутраных УУС устанавілі ланцужкі продажаў амаль усіх машых. Махляр сваю віну прызнаў.

Ягоны далейшы лёс вызначыць суд.

 

Паводле http://uvd.grodno.by