Шматгадзінныя чэргі на беларуска-літоўскай мяжы

|

Транспартная плынь перанакіроўваецца на п.п. “Катлоўка” і “Беняконі -1”, але яны відавочна не паспяваюць прапускаць сотні машын ў суткі. Асабліва церпяць грузавыя перавозкі.

Сёння па звестках на 10 гадзін раніцы  набольш складанае становішча склалася ў “Катлоўцы”: 800 грузавых і 200 легкавых транспартных сродкаў на выезд, 350 грузавых і 15 легкавых на ўезд.

На выезд на пункце пропуску “Беняконі” сёння з раніцы чакалі 460 фур. Затое чэргаў для легкавых машын не было.

Найменьшыя чэргі ў “Прывалках” – “усяго” 240 грузавікоў.

Учора ўвечары ў чарзе на выезд праз “Катлоўку” стаяла каля 500 грузавых транспартных сродкаў, каля 300 – на ўезд. Пры ўсіх намаганнях супрацоўнікаў памежнага пункту, у чарзе кіроўцы вымушаны стаяць больш за 20 гадзін.

Паводле “Интерфакс Запад” ,Дзяржаўны мытны камітэт звяртаецца да кіроўцаў з просьбай больш актыўны карыстацца пп. “Прывалка”, а пры ўвозе-вывазе тавараў у краіны ЕС рэкамендуе кіравацца праз беларуска-польскую мяжу.

Па апошніх звестках чэргаў для фураў няма ні ў “Брузгах”, ні ў “Бераставіцы”.