Гродзенскі заапарк ладзіць свята “Фотасесія з жывёлай”

|

Начальнік навукова-асветніцкага сектара заапарка Алена Уладзіміраўна Пятрова:

– Свята пачнецца ў 12.30, хаця, канешне, да хвіліны спланаваць цяжка, гэта залежыць яшчэ і ад жывёл. Запрашаем усіх прыходзіць са сваімі фотаапаратамі, каб сфатаграфаваць дзетак з жывёламі.

У нас ёсць кантактная група жывёл, якія прыручаныя.

З іх мы возьмем поні альбо  восліка, лісу, труса, вужа альбо полаза. Магчыма будзе выдра Моня (калі будзе ў настроі і не вывазіцца ў брудзе).

Фатаграфавацца з жывёламі можна будзе да 14 гадзін, хаця, калі будзе вельмі шмат людзей і жывёлы стомяцца, скончым хутчэй.


Прыкладна ў 13.30 мы плануем прадставіць публіцы маленькую малпачку Клёпу. Клёпа (на фота) нядаўна нарадзіўся ў пары ліванскіх макак.

І ўвесь час будзе працаваць гульнёвая пляцоўка, на якой нашы супрацоўнікі правядуць для дзяцей конкурсы і гульні.

У гэты ж дзень заапарк зладзіць выставу-продаж трусоў, марскіх свінак і хамячкоў.

 

Фота з сайта http://s13.ru