У Гродне прэзентуюць чарговы нумар альманаху “Горад святога Губерта”

|

Арганізатар прэзентацыі Эдвард Дмухоўскі:

Прэзентацыя ладзіцца ў межах Гарадзенскага калегіюму пры падтрымцы Таварыства Беларускай Школы.

Чакаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Гародні 24 жніўня (серада) з 19 гадзіне  ў памяшканні ва ўнутраным дворыку па вул.Будзёнага 48а.

У нумары прадстаўлена тэма рэканструкцыі Каложы, матэрыялы 1-ых грамадскіх слуханняў па праблемах рэстаўрацыі Каложскай царквы, Кроніка знішчэння гістарычных будынкаў ў Гродне ў 2008-2010 гадах, артыкулы, прысвечаныя праблеме захавання Новага Свету і яго ўключэння ў ахоўную зону. Аўтары – гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы.

Альманах рэдагаваўся гісторыкамі Алесем Смаленчуком і Андрэем Вашкевічам

Андрэй Вашкевіч:

Усе артыкулы цікавыя, напісаныя цікавымі аўтарамі: Віктарам Саяпіным, Алесем Смаленчуком, Андрэем Чарнякевічам, Ігарам Лапехам.

Гэта ўжо пяты выпуск альманаха “Горад Святога Губерта”. Папярэдні выйшаў яшчэ ў 2008 годзе, а калі будзе наступны – невядома.

Вельмі складанаяфінансавая сітуацыя, таму можа варта ўжо падумаць пра сур’ёзны навуковы і літаратурны часопіс, бо ў такім фармаце гэта будзе і танней, і больш інфарматыўна.

 

Альманах выйшаў накладам усяго каля 150 асобнікаў.

Атрымаць апошні нумар “Горада Святога Губерта” можна будзе падчас прэзентацыі.

 

На фота: праект рэканструкцыі Каложы, пра які вядзецца гаворка ў альманаху, падрыхтаваны Інстытутам “Гроднаграмадзянпраект”