Лёс беларускіх класаў у Гродне вырашыцца на гэтым тыдні

|

Алесь Крой, гродзенскае ТБМ:

– 7 чалавек ёсць у  Кастрычніцкім раёне, 3-4 у Ленінскім. Па неафіцыйнай інфармацыі ў пачатковую школу №1 у Ленінскім раёне пададзена яшчэ 3 заявы.

Пакуль пра вынікі казаць рана. Не хачу быць ні аптымістам, ні песімістам.

Шмат што залежыць ад бацькоў, ці праявяць яны большае жаданне, трэба больш упартасці. У пачатку 90-ых бацькі былі непараўнальна больш актыўныя.

Безумоўна, каб дзяржава спрыяла, проста адкрыла беларускі клас – і ахвотныя знайшліся б.

 

Паводле апытання, якое аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна рабіў вясной, знайшлося 70 чалавек, якія пры тых ці іншых умовах аддалі б дзяцей ў беларускамоўныя класы, а заяваў маем толькі 7…


Спіс гродзенскіх школ, у якія пададзены заявы на навучанне дзяцей у  1-ым беларускім класе прыводзіць “Наша Ніва”:

Гімназія № 4 — 1 (вул. Рэпіна)

СШ№ 19 — 1 (Ласосна)

СШ№ 31 — 1 (Вішнявец)

СШ№ 33 — 1 (вул. Томіна, Славінскага)

СШ№ 34 — 2 (Вішнявец)

СШ№ 35 — 1 (Паўднёвы)

Паводле звестак аддзела адукацыі, базавай школай для адкрыцця беларускага класа ў Кастрычніцкім раёне плануецца зрабіць СШ № 34.

 

Таварыства беларускай мовы просіць бацькоў паінфармаваць аб усіх магчымых зменах пры напісанні новых заяў.

Паводле звестак гараддзела адукацыі, у першы беларускі клас у Ленінскім раёне на першае ліпеня пададзена 5 заяў:

-Гімназія № 6 -1 (вул. Дзяржынскага,111)

-СШ№ 7 — 1 (вул. Камарова,15)

-СШ№ 32 -3 (Ліможа,11)

Алесь Крой кажа, што яшчэ 3 заявы пададзены бацькамі ў ПШ № 1 на вуліцы Горкага.

 

У Ленінскім раёне базавай школай для стварэння беларускага класа павінна была стаць СШ № 32, але з-за малой колькасці заяў невядома, ці ўдасца захаваць яе ў гэтай якасці.

У гродзенскіх бацькоў ёсць яшчэ некалькі дзён, каб паспець падаць заявы на навучанне дзяцей у беларускім класе.

 

Тэлефон сакратара школы № 32: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)

Завуч пачатковай школы № 32: МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класа: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана)

Тэлефоны начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58,72-04-02 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч)

Тэлефон Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі: 52-05-66 (Аляксандра Ўладзіміраўна)

Тэлефон Ленінскага раённага аддзела адукацыі: 72-10-65 (Аксана Сяргееўна)

Тэлефоны гарадзенскага абласнога ГА «Таварыства беларускай мовы»: Вэлком — 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч).