У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобус. Шэсць чалавек паранены

|

Здарэнне адбылося каля вёскі Вялікія Бярозаўцы на дарозе Астрына – Ваўкавыск. Рухаючыся ў бок Астрына 32-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем мікрааўтобуса Mercedes Sprinter на закругленні дарогі.

Аўтобус занесла на мокрым пакрыцці, з’ехаўшы ў кювет, ён перакуліўся (на фота).

Пасажыры 1978,1979, 1982, 1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння трапілі ў бальніцу, двое з іх – у рэанімацыі.

Як паведамілі “Твайму стылю” ў ДАІ, сам кіроўца ў аварыі не пацярпеў і знаходзіцца дома.

Апошні раз ён прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху (перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну) усяго 3 тыдні таму.

Фота з с сайта http://gaigrodno.by