Фінскі фонд OLVІ узнагародзіў таленавітых лідчукоў

|

Сертыфікаты на гадавую стыпендыю (кожная па 1000 долараў) у Лідзе атрымалі17-гадовы выхавальнік дзіцячага дома, навучэнец вучылішча алімпійскага рэзерву Іван Клім, 14-гадовая тэнісістка Дар’я Шымуль, лаўрэатка трох прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі 16-гадовая Ірына Мінец, а таксама 17-гадовы трэцякурснік Лідскага музычнага вучылішча Яўген Амбражук і 11-гадовая школьніца Наталля Тананушка, якія вызначыліся на міжнародных конкурсах выканаўцаў і мастакоў.

 

Фінская кампанія OLVI з’яўляецца акцыянерам кампаніі “Лідскае піва”.

Паводле менеджэра кампаніі па краінах Балтыі і Рэспубліцы Беларусь Пеэп Аккеля, прысутнасць у Беларусі ў якасці акцыянера “Лідскага піва” кампанія вырашыла выкарыстаць дзеля пашырэння геаграфіі дзейнасці Фонда.

 

Генеральны дырэктар ААТ “Лідскае піва”:

Стыпендыя – гэта добрая матывацыя для таленавітай моладзі.

Старт працы Фонду мы вырашылі даць у нашым горадзе.

У будучыні мы плануем пашырыць геаграфію стыпендыятаў, а таксама павялічыць узроставы крытэрыі”.

 

Фонд OLVI – некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1955 годзе ў Фінляндыі.

Яго галоўная ідэя – аказанне фінансавай падтрымкі таленавітай моладзі, а таксама падтрымліваць дасягненні маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Паводле http://www.interpro.infocity.by