За 2 дні ў Гродне адбяруць удзельнікаў чатырох нацыянальных праектаў

|

Да ўдзелу ў адборы на конкурс “Міс Беларусь”  у 10 гадзін 8 верасня запрашаюцца дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, ростам не меньш за 175 см, якія не былі ў шлюбе, не маюць дзяцей.

Дзяўчаты ўганараваныя на папярэдніх нацыянальных конкурсах прыгажосці, а таксама тыя, што ўдзельнічалі ў эратычных і парнаграфічных фота- і відэапраектах, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Падчас кастынгу дзяўчатам забараняецца выкарыстоўваць дэкаратыўную касметыку. З сабой мець купальнік, туфлі на высокіх абцасах, заколку для валасоў.

 

На ўдзел у дзіцячай музычнай перадачы “Я спяваю!” могуць прэтэндаваць артыстычныя дзеці з вакальнымі дадзенымі з няпоўных і шматдзетных сямей, выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.

Адбор на гэты праект пачнецца ў 10 гадзін 9 верасня.

 

Артыстычныя і творчыя дарослыя 18-30 гадоў запрашаюцца паўдзельнічаць у адборы для тэлепраекта “Акадэмія талентаў” 8 верасня ў 15.00.

 

Уладальнікі камедыйнага таленту, парадысты і здольныя да імправізацыі могуць паўдзельнічаць у адборы на праект “Фактар смеху”.

Адбор пачнецца 9 верасня ў 15 гадзін. У гэтым выпадку ўзроставыя абмежаванні адсутнічаюць.

 

Кастынгі пройдуць па адрасе: Гродна,вул. Гарнавых, 17.

Даведкі па тэлефоне ў Гродне 74-33-62.

Фота з сайта http://gazetaby.com