Збег падчас мытнага кантролю ў Брузгах
Мужчына каўказскай знешнасці, прайшоўшы памежны кантроль на ўездзе ў Беларусь, выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў мытнай службы.
Мытнікі пачалі спраўджваць дакументы на машыну “Ауды А6”, і задаваць пытанні кіроўцы.
Адказаць на іх мужчына не змог.
Пакуль мытнікі складалі пратакол, каўказец, схапіўшы дакументы, скочыў у машыну і ірвануў за шлагбаўм.
Перахапіць яго не паспелі.
Праз некалькі дзён кінутую машыну ўцекача знайшлі пад Ваўкавыскам, яе ж гаспадара шукаюць да гэтай пары па ўсім Мытным Саюзе.
Камянтар Гродзенскай рэгіянальнай мытні атрымаць не ўдалося.
Калі ўлічыць адсутнасць межаў паміж Беларуссю і Расіяй, уцякач даўно мог вярнуцца дамоў, а што ён хаваў ад супрацоўнікаў беларускай мытні, так і засталося невысветленым.