”Гроднаінвест” за 7 месяцаў прынес ў бюджэт вобласці 30,7 мільярда рублёў
51,5% ад атрыманых абласным бюджэтам ад дзейнасці “Гроднаінвест” сродкаў, каля 15,8 мільярдаў рублёў, складае падатак на прыбытак.
Яго сума ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году павялічылася ў 1,3 разы.
Сума падатку на дадатковую вартасць пры вывазе тавараў з Расіі павялічылася ў 1,5 разы і складае 13,2 мільярды рублёў (43% паступленняў).
Падатак на зямлю прынёс 4,9% ад паступленняў альбо 1,5 мільярды.
Па стане на 1 жніўня ў Гродзенскай вобласці налічвалася 53 рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.
Яны маюць шэраг падаткавых ільгот, дзякуючы якім падаткавыя выплаты памяншаюцца ў сярэднім на 30%.