Арт-летнік на Аўгустоўскім канале
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з ініцыятараў стварэння такога летніка Канстанцін Іскам, летнік разлічаны не столькі на турыстаў, колькі на гарадзенцаў. Не выключана, што на асобныя мерапрыемствы будзе арганізавана нават дастаўка усіх ахвотных.
– Гэта мая даўняя мара, якая зараз пачне спаўняцца – кажа Канстанцін. Афіцыйная праца летніка мае распачацца з 1 чэрвеня. Арганізатары, аднак, спадзяюцца, што гэта здарыцца яшчэ ў траўні.
На здымку: параход да нядаўняга часу быў адной з галоўных атракцый Аўгустоўскага каналу.
Фота Алесі Руднік