Цудоўным чынам без ахвяр скончылася ДТЗ у Гродне
Кіроўца ”Мазды” памыліўся ў выбары дыстанцыі.
Як вынік – легкавы аўтамабіль аж да бакавой стойкі заскочыў пад шматметровую платформу “Кіраўца”.
Крэслы ў салоне “Мазды” ўпалі, і гэта выратавала жыццё кіроўцы.
Яго даставалі праз заднія дзверы машыны, колы якой ўвесь час круціліся (заклініла педаль газу).
Самае сур’ёзнае пашкоджанне, якое атрымаў віноўнік аварыі, – зламаны нос.
Паводле http://gaigrodno.by