Жадаючых вучыцца па-беларуску ў Гродне за тыдзень паменела

|

Алесь Крой, абласное Таварыства беларускай мовы:

 

-Учора размаўляў з прадстаўніком аддзела адукацыі, сказалі толькі, што базавай для стварэння беларускага класа ў Ленінскім раёне пакуль застаецца 32-ая школа, у Кастрычніцкім – 34-ая, дзе 2 заявы.

Нажаль, нам так і не далі кантактаў бацькоў, якія пісалі заявы ў беларускія класы ў іншых школах. Мы хацелі паразмаўляць з імі, паспрабаваць пераканаць аддаць дзяцей у базавыя школы.

У аддзеле адукацыі кажуць, што гэта інфармацыя канфедэнцыйная.

Начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама С.В.Блажэй быў у адпачынку, а той, хто яго замяшчаў, сказаў, што яны самі гэтым зоймуцца.

Але я сумняваюся, ці рабілі яны нешта, ці размаўлялі, ці спрабавалі пераканаць, калі ўчора мне паведамілі, што ў Кастрычніцкім раёне заяваў ужо менш.

Зараз Блажэй сітуацыяй не валодае, відаць, бо галоўнае для аддзела адукацыі зараз прыняць школы да канца лета.

 

Аб тым, ці будуць сёлета ў Гродне беларускія класы, пакуль не бярэцца казаць ніхто.

Але вельмі шмат па-ранейшаму залежыць ад настойлівасці бацькоў.

 

Алесь Крой:

Прафесар Астоўскі ўпарты чалавек, у адрозненні ад іншых, ён даб’ецца, і ў 32-ой школе створаць беларускі клас, нават калі і адзін вучань будзе.

 

Нагадаем, паводле апытання, якое аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна рабіў вясной, 70 чалавек пры тых ці іншых умовах аддалі б дзяцей ў беларускамоўныя класы.