“Бацькоўскі маршрут” у Гродне запрацуе з 29 жніўня
Такім чынам, з 29 жніўня аўтобусы будуць развозіць дзяцей з бацькамі па наступных маршрутах:
№ 44 «Вішнявец – Аблфілармонія»
Вішнявец-вул.Хімікаў-вул.Кабяка-пр.Янкі Купалы-вул.Перамогі-філармонія.
У адваротным кірунку: Аблфілармонія – вул.Перамогі-пр.Янкі Купалы-вул.Паўднёвая-Вішнявец.
Час адпраўлення з Вішняўца: 7.03, 7.25. Ад абласной філармоніі – 17.40.
№ 45 «Вішнявец – Аблфілармонія»
Вішнявец-вул.Хімікаў-вул.Кабяка-Індурская шаша – пр.Кляцкова – пр.Янкі Купалы – вул.Перамогі – Аблфілармонія і назад.
Час адпраўлення з Вішняўца 7.07, 7.20. У адваротным кірунку – у 17.45
№ 46 «Дзевятоўка-5-вул.Урублеўскага»
Маршрут: Дзевятоўка-5 – вул.Таўлая – вул.Белыя Росы-вул.Ліможа-вул.Брыкеля-вул.Дзяржынскага-вул.Курчатава-вул.Урублеўскага і назад.
Час адпраўлення з Дзевятоўкі – 7.15, ад Урублеўскага – 17.50.
Аўтобусы “Бацькоўскага маршрута” будуць пазначаныя адпаведным надпісам.
Кошт праезда – як у звычайным грамадскім транспарце.
Перад прыняццем рашэння аб стварэнні маршрутаў для падвозу дзяцей у садкі, Гродзенскі гарвыканкам цягам некалькіх месяцаў праводзіў апытанне на сваім сайце.