У “Мінску” адкрываецца аўтавакзал “Цэнтральны” і спыняе працу “Дружная”

|

Усе аўтобусы, якія спыняліся на “Дружнай”, будуць спыняцца на “Цэнтральным” аўтавакзале.

З-за адсутнасці месца для міжрэйсавага адстою аўтобусаў, абноўлены аўтавакзал (на выяве) цяпер зможа прымаць толькі прахадныя аўтобусы на Гродна, якія, як стала звыклым за апошнія гады,  будуць адпраўляцца з аўтавакзала “Усходні”.

Мінскі маршрут аўтобусаў на Гродна будзе выглядаць так:

– “Усходні” –вул.Трасцянецкая, вул.Магілёўская, в ул. Талстога, вул.Маскоўская, вул.Бабруйская,  аўтавакзал “Цэнтральны”, вул.Бабруйская, вул.Свердлава, пр.Незалежнасці, вул.Маскоўская, вул.Суражская, вул.Чыгуначная, вул.Сямашка, вул.Любімава, пр.Дзяржынскага, МКАД  і  далей па маршруце.

Аднак нязручнасці для пасажыраў усё ж могуць быць: яшчэ шмат часу спатрэбіцца на ўпарадкаванне тэрыторыі  вакол рэкунстраяванага аўтавакзала, па вуліцы Бабруйскай рух пакуль адкрыты толькі ў адным накірунку, таму да 26 верасня “Дружная” працягвае працу і гродзенскія аўтобусы будуць спыняцца менавіта там.