67 гродзенак паўдзельнічалі ў адборы на Нацыянальны конкурс прыгажосці
Сёлета такая магчымасць прыцягнула значна меньш дзяўчат, чым у мінулым годзе, калі на ўдзел у конкурсе прэтэндавалі 110 кандыдатак гродзенскага рэгіёна.
Яшчэ меншая колькасць гродзенскіх прыгажунь зацікавіла журы.
Да выхаду ў купальніках былі запрошаны толькі 29 прэтэндэнтак і толькі 22-ум з іх прапанавалі паўдзельнічаць у фотасесіі.
alt=”Image 16287″ sub=”Image 16287″ >
Менавіта па фотаздымках журы канчаткова вызначыца з фіналісткамі ад вобласці.
У мінулым годзе сярод адабраных гродзенак была Людміла Якімовіч, якая стала “Міс Беларусь-2010”.
Гродзенскія прыгажуні з’явіліся перад журы адборачнага тура конкурса першымі.
Заўтра кастынг пройдзе ў Брэсце, 12 верасня – у Гомелі, 15 – у Магілёве, 17 – у Віцебску, 19 – у Салігорску і 20 – у Мінску.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com