Кастынг шоў “Фактар смеху”: задаволенымі былі не ўсе
Кампанія ў фае філармоніі сабралася разнастайная і вельмі цікавая.
Панавала разняволеная атмасфера, мяркуючы па ўсім, некаторыя ўдзельнікі паспелі пасябраваць =)
Чым удзельнікі збіраюцца здзіўляць журы?
Вячаслаў Сялiцкi, кіраўнік гарадзенскага тэатру гумару Кан-Кан:
Будзем паказваць сваю працу. У Беларусі тэатраў гумару вельмі няшмат. На жаль, на беларускіх каналах у такім жанры няма такога шоў, дзе б мы былі «ў фармаце”, так скажам. Таму, спадабаецца – значыць спадабаецца. Не спадабаецца – нiчога не зробiш.
Свіслацкі Тэатр эстрадных мініяцюр падрыхтаваў мініяцюры «дзве вясёлых кумы» і «пра гэта».
>
Па словах Таццяны Вярбіцкай (на верхнім здымку пад нумарам 13), гэта другі конкурс такога высокага ўзроўню. Першым быў конкурс Масква-Транзіт і таму яна вельмі хвалюецца.
Аб працы журы ў розных удзельнікаў склаліся розныя ўражанні:
Уражанні ўдзельнікаў кастынгу шоў Фактару смеху ў Гродна: “няхай едуць у Галандыю і там смяюцца!” by twojstyl
Мэтай свайго ўдзелу ў кастынгу падзяліўся госць з Ліды Алесь Хітрун:
– Хачу паказаць сябе, на што здольны, каб ацанілі, ці варта мне ў будучыні займацца творчасцю. Хоць маю творчасць чытачы сустракаюць і ў «Вожыку» і ў газеце «15 сутак» і ў раённай газеце. На ўсялякі выпадак прыхапіў з сабой свае публікацыі.
А для Надзеі Маркевіч і Андрэя Копаця, здаецца, адкрываюцца іншыя перспектывы.
Дуэт запрасілі паўдзельнічаць у кастынгу першага беларускага мюзікла.
Уражанні ўдзельнікаў кастынга шоў Фактар смеху: Надзея Маркевіч і Андрэй Копаць by twojstyl
Зычым поспеху! Трымайся цяпер, Менск!
Фота аўтара