Курс даляра на дадатковай сесіі – 8600 рублёў

|

Першым банкам, які выставіў рынкавы курс у абменніках стаў «Белсвісбанк»:

Даляр     8200/8700 рублёў

Еўра — 11200/12000 рублёў

Расійскі рубель — 268/287 рублёў

 

Сёння Беларуская валютна-фондавая біржа распачала доўгачаканую дадатковую сесію, дзе ўсе ахвотныя змогуць купіць ці прадаць валюту.

Па прагнозах спецыялістаў у выніку працы дадатковай сесіі новы курс  даляра можа ўсталявацца на ўзроўні 7 – 10 тысяч рублёў за даляр, а валюта з’явіцца ў свабодным продажы.

Праўда, каб набыць даляры ў абменніку, па-ранейшаму трэба будзе пачакаць, пакуль нехта іх прадасць: бліжэйшыя дні абменнікі будуць прадаваць толькі набытую ў людзей валюту.

Фота з сайта http://www.nv-online.info