Беларусаў у памежных раёнах Польшчы рабуюць, спакушаючы золатам
У групе рызыкі тыя, хто спыняецца дзеля дробнага рамонту на трасе альбо ў месцах парковак.
Тут да машын з беларускімі нумарамі, піша БелТА, часцяком падыходзяць незнаёмыя людзі з прапановай дапамогі.
У якасці падзякі яны настойліва просяць набыць у іх вырабы з золата (пярсцёнкі, завушніцы, ланцужкі) за палову кошту.
Разлічыўшыся такім чынам з “памочнікамі” грамадзяне Беларусі пазней упэўніваюцца, што “золата” зроблена з таннага сплаву медзі і цынку.
Былі выпадкі, калі беларусаў па-просту рабавалі.
Адзін з іх здарыўся каля Бяла-Падляскі: грамадзяніна Беларусі, які ехаў на ўласным аўто, спыніў невядомы (з ім у машыне былі яшчэ трое).
Зняўшы з сябе “залатыя” пярсцёнкі, паляк паклаў іх на крэсла побач з кіроўцай і прапанаваў набыць па добрым кошце, а пасля проста адабраў у беларуса 1000 злотых у якасці платы за “золата”.
Кампанія знікла, а ювелірныя вырабы аказаліся таннай падробкай.