ДАІ ўзмацняе кантроль на трасе Мінск-Гродна
Узмоцненыя дзяжурсты супрацоўнікаў ДАІ на дарозе Мінск-Гродна пачнуцца з 15 гадзін 16 верасня і завершацца ў 23 гадзіны 18 верасня.
ДАІ папярэджвае кіроўцаў, што для кантролю будуць выкарыстоўвацца комплексы відэафіксацыі “Арэна” і прыборы “Візір”, якія будуць усталёўвацца ў службовых машынах грамадзянскай афарбоўкі.
Ва ўзмоцненым дзяжурстве на трасе Мінск-Гродна возьмуць удзел супрацоўнікі Мінскага і Гродзенскага падраздзяленняў ДАІ.
Фота з сайта http://grodno-region.gov.by