Беларусы атрымаюць бясплатныя літоўскія візы
Міністэрства замежных спраў Літвы сцвярджае, што гэты крок дазволіць беларусам прасцей вандраваць, будзе стымуляваць працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі і спрыяць умацаванню грамадзянскай супольнасці.
Бясплатнымі стануць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы катэгорыі D, якія выдаюцца, калі асоба збіраецца прабыць у Літве больш за 3 месяцы на працягу паўгодддзя. Такая віза дае права на кароткі тэрмін наведваць і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.
Бясплатныя візы змогуць атрымаць студэнты, спартсмены, журналісты, але, калі людзі збіраюцца ў Літву ў турыстычных альбо іншых кароткатэрміновых мэтах, ім спатрэбіцца Шэнгенская віза, плату за якую вызначае Еўрасаюз, таму ў гэтым выпадку заплаціць 60 еўра давядзецца.
Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ паўгады таму, падчас сустрэчы з беларускімі дыпламатамі, прапанавала беларускім калегам адмовіцца ад платы за нацыянальныя візы на двухбаковай аснове.
Беларускі бок на такі крок не пайшоў.
У жніўні Сойм прыняў папраўкі да Закона пра консульскі збор, адпаведна з якімі ўрад можа знізіць збор за візы альбо ўвогуле не браць яго не толькі на падставе парыэту, але і ў аднабаковым парадку, калі гэта неабходна для знешняй палітыкі альбо нацыянальнай бяспекі.
Паводле http://ru.delfi.lt