Сямён Шапіра адмяніў конкурс па продажы акцый ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”

|

Паводле БелТА, конкурс адменены па прапанове старшыні Гродзенскага аблвыканкама (на фота).

Спроба прадаць дзяржаўны пакет акцый лідскага прадпрыемства рабілася яшчэ 8 ліпеня, але тады аўкцыён адмянілі з-за таго, што з’явіўся толькі  адзін удзельнік.

ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” вырабляе больш за 100 найменняў прадукцыі: сухія сняданкі, супы, аўсяныя і пшанічныя шматкі, прысмакі, кісялі, фасуе соду, крухмал, какао, віно.

Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў Германію, ЗША, Польшчу, Літву, Малдову, Арменію, Расію.

 

Зараз прадпрыемства перажывае не лепшыя часы.

Дзяржаўны пакет акцый прапаноўвалася выставіць на продаж дзеля прыцягнення інвестыцый.

Новы ўласнік павінны быў бы цягам 3 гадоў захоўваць профіль прадпрыемства, цягам пяці – сацыяльную базу.

 

У ліпені з калектывам  ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” сустракаўся Сямён Шапіра, які падкрэсліў, што “Прэзідэнтам нашай краіны ставіцца задача павелічэння долі дзяржаўнай маёмасці ў актыве прадпрыемстваў, а не наадварот”.

Фота з сайта http://lidanews.by