Гарадзенская міліцыя папярэджвае журналістаў

|

Такі званок атрымалі, у прыватнасці, людзі, якія працавалі альбо працуюць для беларускіх СМІ ў Польшчы – “Радыё Рацыя” ды “Белсат”.

 

Калі не ўдавалася датэлефанавацца да саміх журналістаў, то настойлівую просьбу прыйсці на размову перадавалі праз сваякоў.

 

Свае дзеянні супрацоўнікі міліцыі тлумачаць імкненнем папярэдзіць супрацьпраўныя дзеянні.

 

На 21 верасня плануецца чарговая маўклівая акцыя пратэсту супраць існуючай у краіне палітычнай сітуацыі.

 

Інфармацыя пра плануемую акцыю з’явілася нядаўна ў сацыяльных сетках.

 

Як і раней, ахвотным узяць удзел у акцыях прапаноўваюць сабрацца а 19-й гадзіне на цэнтральнай плошчы свайго гораду.

 

Маўклівыя акцыі пратэсту актыўна праходзілі ў Беларусі ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня.

 

Удзельнікаў некаторых “маўклівых серадаў” у Гродна брутальна разганяла міліцыя.

 

Асабліва даставалася журналістам і тым, хто спрабаваў здымаць акцыі на фота і відэа.

 

Многія ўдзельнікі і сведкі акцый у Гродна, у тым ліку журналісты, былі аштрафаваныя альбо кінутыя на некалькі сутак за краты.