Цыгарэты гродзенскай вытворчасці будуць прадавацца ў Duty Free па свабодных коштах
Цяпер кошты на цыгарэты вытворчасці “Нёмана” ў Duty Free будуць фармавацца з улікам кан’юнктуры рынку.
Толькі за першае паўгоддзе фабрыка “Нёман” вырабіла больш за 10 мільярдаў цыгарэт (амаль на 40% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году).
Асаблівай папулярнасцю цыгарэты карыстаюцца ў кантрабандыстаў.
Гэты тавар у суседняй Польшчы каштуе значна даражэй, таму забяспечваў прыбытак кантрабандыстам не адзін год.
Каб паменшыць кантрабандны вываз, у ліпені продаж цыгарэт у крамах бяспошліннага гандлю на чыгуначным вакзале Гродна ўвогуле забаранілі.
Гродзенская табачная фабрыка вырабляе больш за 30 найменняў цыгарэт, у тым ліку, па кантракце з кампаніямі Imperial Tobacco і Tobacco International Enterprisise Lmt, сусветна вядомыя маркі Oscar і Oscar Super Slims.
Фота з сайта http://bdg.by