У “Дзень без аўтамабіля” ў Гродне пойдуць дадатковыя аўтобусы і тралейбусы

|

Каб забяспечыць перавозку пасажыраў, якія, магчыма, адмовяцца ад выкарыстання прыватнага аўтатранспарта ў гэты дзень, тралейбуснае ўпраўленне павялічыць на 1 адзінку колькасць тралейбусаў на маршрутах:

№1 «Фолюш-Азот»
№2 «Азот – КСМ»
№3 «Азот – Фарты»
№4 «Фолюш – Азот»
№8 «Хімвалакно – КСМ»
№9 «Хімвалакно – завод «БелТАПАЗ»
№10 «Фолюш – Дзевятоўка»
№11 «Азот – Дзевятоўка»
№11в «Дзевятоўка- вул.Маладзёжная»
№12 «Хімвалакно – Дзевятоўка».

Аўтобусны парк будзе планаваць у “гадзіны пік” на найбольш запатрабаваныя маршруты аўтобусы большага памеру – МАЗ 105, МАЗ 107:

№1 «Вішнявец – Механічны завод»
№2 «Дзевятоўка-5 – Вішнявец»
№3 «Фолюш – чыгуначны вакзал»
№6 «вул.Рэпіна – Гродназеленгас»
№8 «Вішнявец – вул.Урублеўскага»
№15 «вул.Урублеўскага – вул.Карскага»
№16 «Вішнявец — Белыя Росы»
№20 «вул.Дамброўскага – Азот»
№21 «вул.Маладзёжная – п.Паўднёвы»
№24 «Дзевятоўка-5 – гарадская бальніца №3»
№43 «вул.Маладзёжная – будаўнічы ліцэй».

Намеснік дырэктара па перавозках Уладзімір Яўгенавіч Новік:

– Зробім усё, што можам, але магчымасці ў нас вельмі абмежаваныя.

Пакуль дзейнічаюць сезонныя маршруты, людзі  ездзяць на лецішчы, па замовах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў мы таксама выдзяляем транспарт, таму больш за 10-11 аўтобусаў у нас проста няма.

У “Дзень без аўтамабіля”  гродзенскія кіроўцы атрымаюць права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце.

Замест закампаставаных білетаў 22 верасня кантралёрам дастаткова будзе прад’явіць пасведчанне кіроўцы.

Гражданам будет предоставлено право бесплатного проезда в городском общественном транспорте при предъявлении водительского удостоверения.