«Рытму» няма роўных

|

Спаборніцтвы праходзілі ў Гродна 1-5 красавіка. Роўных «Рытму» на турніры не было: гарадзенкі па чарзе адолелі сталічны «Мінск» 11-0, смалявіцкую «Вікторыю» 2-0, баранавіцкі «Тэкстыльшчык-БарДзУ» 5-1, а таксама сваіх зямлячак-дублёрак «Рытмік-ВАР» 8-0.

Хакеісткі «Рытму» з’яўляюцца нязменнымі чэмпіёнкамі краіны ад моманту пачатку правядзення чэмпіянатаў Беларусі.

В. Дрэма