У Гродзенскай вобласці ўлічаць інтарэсы жывёл

|

Праца вядзецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах праекта ПРААН/ГЭФ “Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастанасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі”.

Схема развіцця Карэліцкага раёна ўжо падрыхтаваная. Эксперты праекта папярэдне правялі інвентарызацыю біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці рэгіёна, налічыўшы 42 месцаабітання дзікіх жывёл і 19 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Для 88 мясцін ужо падрыхтаваны ахоўныя мерапрыемствы.

 

Схема землекарыстання вызначае ўстойлівую стратэгію выкарыстання земляў раёна з улікам эканамічных, сацыяльных і экалагічных інтарэсаў.

Таму ў дакуменце ёсць як абмежаванні, звязаныя з неабходнасцю захавання біяразнастайнасці, так і рэкамендацыі, як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць землі.

Дапрацаваная схема землекарыстання Карэліцкага раёна будзе накіравана ў Гродзенскі аблвыканкам для зацвярджэння. Увесь прцэс павінны скончыцца да канца года.

У 2012-2013 гадах будзе зроблена аналагічная схема землевыкарыстання для Слонімскага раёна.

Карэліцкі і Слонімскі раёны Гродзенскай вобласці былі абраны дзякуючы высокай сельскагаспадарчай засвоенасці і вялікай колькасцю рэдкіх відаў жывёл і раслін.

У 2014 годзе вопыт спалучэння экалагічнага стаўлення да наваколля і эканамічных дасягненняў мяркуецца распаўсюдзіць на 36% тэрыторыі Беларусі