Плата за студэнцкія інтэрнаты ўзрасце ў некалькі разоў
Месца ў інтэрнаце з’яўляецца марай для многіх іншагародніх студэнтаў, паколькі кошт запаветнага месца ў інтэрнаце значна танейшы, чым плата за наёмную кватэру.
Мы пагаварылі са студэнтамі розных каледжаў і універсітэтаў у Гродна і адчулі іх незадаволенасць з нагоды новых коштаў за жытло ў інтэрнаце.
– Раней я плаціў 12 тысяч за месца, а цяпер буду плаціць каля 70-ці – распавядае вучань хіміка-тэхнічнага каледжа, – а ў студэнта кожная капейка на рахунку.
Студэнты Гродзенскага медыцынскага універсітэта пакуль толькі чулі пра павелічэнне коштаў на аплату інтэрнаты:
– Першы ўзнос за аплату інтэрната будзе толькі 15 кастрычніка, – кажа студэнтка медуніверсітэту.
– Раней я плаціла 15750 рублёў. Колькі заплачу ў гэты раз – для мяне загадка. Тым, хто вучыцца на бюджэце, звычайна вылічалі аплату за інтэрнат з стыпендыі. Думаю, у гэты раз на асабістыя выдаткі студэнтам-медыкам грошай са стыпендыі будзе заставацца менш.
>
Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пакуль таксама не ведаюць, колькі заплацяць за інтэрнат ў кастрычніку.
Раней памер аплаты складаў тут каля 20 тысяч у месяц.
Фота аўтара