У Гродне затрымалі актывістаў “Маладога Фронту”
На рагу вуліц Курчатава і Урублеўскага іх затрымалі супрацоўнікі АМАП-у.
– Падбег спецназавец, паспрабаваў прымяніць сілавыя прыёмы, пасля вызваў сваіх таварышаў.
Нас адвезлі ў “апорку” на Дзевятоўцы, там мы правялі некалькі гадзін. У Веранікі забралі ноўтбук, на нас склалі рапарты і пратаколы вобшуку.
Пасля, праз некалькі гадзін, бліжэй 6 раніцы, пад’ехалі да мяне дахаты і правялі агляд, узялі сістэмны блок.
Як паведаміў Алесь Кіркевіч, агляд кватэры здзяйснялі пяць міліцыянтаў на чале з падпалкоўнікам.
Маладафронтаўцы ўжо азнаёміліся з пратаколам затрымання.
Матэрыялы перададзены ў адміністрацыю Ленінскага раёна, якая, паводле меркавання актывістаў, будзе вызначаць суму штрафа.
Даведка ТС
На 21 верасня плануецца чарговая маўклівая акцыя пратэсту супраць існуючай у краіне палітычнай сітуацыі.
Інфармацыя пра плануемую акцыю з’явілася нядаўна ў сацыяльных сетках, а цяпер сустракаецца і на вуліцах.
>
Фота Радыё Рацыя
Як і раней, ахвотным узяць удзел у акцыях прапаноўваюць сабрацца а 19-й гадзіне на цэнтральнай плошчы свайго гораду.
Маўклівыя акцыі пратэсту актыўна праходзілі ў Беларусі ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня.
Удзельнікаў некаторых “маўклівых серадаў” у Гродна брутальна разганяла міліцыя.
Алесь Кіркевіч толькі 1 верасня выйшаў на волю.
Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі. Сядзеў у Наваполацкай калоніі.