У гульні з удзелам “Нёмана” зноў было закінута 11 шайб
Калі два дні таму “Нёман” лёгка “адгрузіў” гасцям з Магілёва 10 шайб, то гэтым разам за перамогу давялося змагацца да самага фінальнага свістка.
“Шахцёр” двойчы выходзіў наперад, але фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу каманды Дзмітрыя Краўчанкі з лікам 6:5. У складзе “Нёмана” па два разы вызначыліся Аляксей Яромін і Аляксандр Палушын. Яшчэ две шайбы на рахунку Арцёма Кіслага і Максіма Осіпава.
Пасля гэтай перамогі “Нёман” ідзе з 12 ачкамі на другім месцы ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Наперадзе з 15-цю ачкамі знаходзіцца жлобінскі “Металург”.
19 верасня. “Нёман” – “Шахцёр”, Салігорск 6:5
Фота Яраслава Ванюкевіча