З мытнага склада знікла вопратка

|

Як піша БелТА, пра злачынства праваахоўнікам стала вядома ад мясцовай жыхаркі.

 

Жанчына паведаміла, што на тэрыторыю склада раённага спажывецкага таварыства прайшлі невядомыя.

 

Яны збілі і звязалі вартаўніка і аднаго з мясцовых жыхароў, а затым, спіліўшы навясныя замкі склада, які арэндуе Ашмянская мытня, забралі вопратку і сышлі.

 

Даведка ТС

Чыгуначная станцыя і мястэчка Гудагай знаходзяцца ў Астравецкім раёне на беларуска-літоўскай мяжы.

 

Тут знаходзіцца пункт мытнага кантролю, праз які праходзяць усе цягнікі, якія рухаюцца ў бок Літвы і транзітам праз Літву ў Калінінград.