Даражэюць сацыяльна значныя тавары і цыгарэты
Каб кампенсаваць вытворцам дэвальвацыйны рост коштаў на імпартную сыравіну, Мінэканомікі зацвердзіла таксама новыя кошты на цыгарэты.
Кошты на цыгарэты вытворчасці Гродзенскай табачнай фабрыкі “Нёман”, піша Tut.by, змяніліся наступным чынам:
“Астра” і “Прыма” – 1500 рублёў за пачак (+27%)
“Карона” – 2950 рублёў (+22,9%)
Alliance – 2950 рублёў (+20,4%)
Kent – 7000 рублёў (+40%)
Lucky Strike – 5500 рублёў (+41%)
Pall Mall – 4500 рублёў (+28,6%)
Velvet – 5700 рублёў (+50%)
Viceroy – 4300 рублёў (+34,4%)
Vogue – 11 000 рублёў (+15,7%)
Змяніліся і кошты на прадукцыю Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Табак-Інвест”:
Camel – 6800 рублёў (+36%)
Monte Carlo – 4500 рублёў (+28,6%)
West – 4800 рублёў (+33,3%)
Winston – 5500 рублёў (+41%)
Карона – 2950 рублёў (+22,9%)
Найменш падаражэлі, але, па-ранейшаму, найбольш каштуюць цыгарэты замежнай вытворчасці:
Davidoff – 10 700 рублёў (+12,6%)
Dunhill – 12 000 рублёў (+20%)
Sobranie – 18 500 рублёў (+8,8%)
Vogue – 11 000 рублёў (+10%)
На мінулым тыдні прадукцыя Гродзенскай табачнай фабрыкі “Нёман”, што рэалізуецца праз крамы, размешчаныя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, была выключана з прэйскуранта коштаў, якія рэгулююцца дзяржавай.
У Duty Free цыгарэты гродзенскай вытворчасці прадаюцца па свабодных коштах.