Андрэй Пачобут: Мэта – выйсці на камісію ААН па правах чалавека
Андрэй Пачобут:
–Разгляд быў вельмі хуткі.
Далі слова мне, адвакату, пракурору. І вельмі хутка вырашылі.
Цяпер будзем звяртацца ў Вярхоўны суд, а мэта – выйсці на камісію ААН па правах чалавека.
Журналіст лічыць, што следства па яго справе вялося з шматлікімі парушэннямі:
– Па сутнасці, я быў пазбаўлены права на абарону, былі парушаны ўсе магчымыя правы падчас следства.
Адвакат склаў скаргу на 16 старонках.
5 ліпеня суд прызнаў карэспандэнта “Газеты выборчай” вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 367 ч.1 КК РБ).
Падставай для абвінавачвання сталі артыкулы журналіста.
Суда Андрэй Пачобут чакаў у следчым ізалятары.