Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – лепшыя ў Еўропе
Прадстаўнікі гімназіі былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад еўрапейскімі экспертамі. Там яны сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды і накіруюцца ў кастрычніку.
Затым школьнікі з Франкфурта прыедуць у Смаргонь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі.
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло смаргонцам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы.
Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі).
Уладзімір Калінін, кіраўнік праекта
Паводле http://nastaunik.info