Гарадзенскія студэнты змогуць удзельнічаць у міжнародных абменах

|

Галоўным партнёрам гарадзенцаў ва ўхваленым Еўрапейскай камісіяй праекце «EMERGE: Мабільнасць паміж Еўропай і краінамі суседняга ўсходняга рэгіёну: Беларусь, Малдова, Украіна у межах праграмы Эразмус Мундус» з’яўляецца ўніверсітэт ім. Аляксандру Іаану Куза (г.Ясы, Румынія).

 

У іншым праекце – “MID: Мабільнасць для інавацыі развіцця» галоўным партнёрам з’яўляецца ўніверсітэт з фінскага Турку.

 

Як паведамляе сайт ГрДзУ, у межах абудвух праектаў для студэнтаў з купалаўскага ўніверсітэту, сталічнага БНТУ і брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна прадугледжана каля 105 абменаў.

Усе яны будуць здзяйсняцца ў межах праграмы  Эразмус Мундус, скіраванай на павышэнне якасці еўрапейскай адукацыі і развіццё міжнароднага  супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі. Праграма існуе з 2004 г. і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.