Хакеісты “Нёмана” перамаглі “Віцебск”

|

Пасля двух перыядаў гарадзенцы вялі ў ліку 5-0. Госці ў заключны кавалак часу закінулі двойчы, але фінальную кропку ў сустрэчы паставілі гаспадары.

 

Шайбы ў складзе “Нёмана” закінулі Кіслы, 16, Саўліеціс, 20, Палушын, 21, Яромін, 30, Глебаў, 40 і Коўшык, 59.

 

Менш удала згуляла 22 верасня “Ліда”, якая на сваёй пляцоўцы прайграла наваполацкаму “Хіміку-СКА” 3:6.

 

У турнірнай табліцы “Нёман” па-ранейшаму ідзе другім: наперадзе з перавагай у тры ачкі знаходзіцца жлобінскі “Металург”.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)