Беларускія і літоўскія памежнікі ліквідавалі транснацыянальную крымінальную групоўку

|

Злачынцы шукалі патэнцыйных нелегальных мігрантаў у Расіі.

Іх паслугамі карысталіся ў асноўным афганцы, якія трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза законна не мелі магчымасці.

Невялікімі групамі нелегалы перавозіліся ў Мінск. Там іх сустракалі і везлі ў Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці.

Злачынцы суправаджалі нелегалаў на папярэдне вызначаны ўчастак “зялёнай мяжы”.

На тэрыторыі Літвы іх ужо чакалі літоўскія ўдзельнікі групоўкі, якія ў спецыяльных аўтобусах павінны былі перавозіць афганцаў у іншыя краіны Еўрасаюза.

 

Праваднікамі былі ў асноўным былыя службоўцы расійскіх спецпадраздзяленняў.

Яны дзейнічалі максімальна прафесійна: карысталіся не толькі мапамі, але і GPS-навігатарамі, кваліфікавана вызначалі найменьш абароненыя ўчасткі мяжы.

 

Кожны нелегал плаціў за пераброску праз мяжу каля 10000 долараў.

 

Нейкі час за дзейнасцю злачынцаў назіралі. 16 і 25 жніўня групоўка “перакінула” праз беларуска-літоўскую мяжу дзве партыі нелегалаў (8 чалавек), якіх ужо чакалі і затрымалі літоўскія памежнікі.
15 верасня злачынцы прывезлі на мяжу чарговую групу нелегалаў. Гэтым разам беларускія і літоўскія памежнікі прынялі рашэнне затрымаць усіх з палічным на беларускім баку.

У выніку затрыманыя 5 нелегальных мігрантаў – грамадзян Афганістана, – арганізатары і памагатыя злачынцаў.

Супраць затрыманых распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт. 18 і ч.2 арт.371-1 КК (Арганізацыя незаконнай міграцыі ў РБ, здзейсненая арганізаванай групай).

Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

 

Сумеснымі намаганнямі беларускіх і літоўскіх памежнікаў падчас аперацыі затрыманы 13 нелегальных мігрантаў і 9 злачынцаў.

 

Паводле http://www.belta.by