У Гродне скончыўся скандальны даўгабуд
Сканчаў будоўлю збанкрутаванага прадпрыемства “Гроднажылбуд”, а замоўнікам выступала Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
Чарговы “кансэнтаўскі” даўгабуд – шматкватэрны дом па вуліцы Захарава – будаўнікі абяцаюць завершыць у канцы года.
Прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі “Кансент” было зарэгістравана Гродзенскім аблвыканкамам у 2004 годзе.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва выдала яму ліцэнзію на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, правядзенне інжынерных пошукаў, а Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў участкі пад будаўніцтва жылых дамоў.
Аднак у 2009 годзе з-за зацягвання тэрмінаў будаўніцтва забудоўшчыкі пачалі пісаць скаргі.
У суд Ленінскага раёна Гродна паступіла некалькі дзясяткаў іскавых заяў аб скасаванні дамоваў на будаўніцтва жылля, аб спагнанні запазычанасці па заработнай плаце.
Паводле звестак на пачатак чэрвеня яна дасягнула 1 млрд. 283млн. рублёў.
Высветлілася таксама, што з ліпеня 2009 года “Кансэнт” не плаціць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
У выніку, прадпрыемства прызнанае банкрутам, былы кіраўнік “Кансэнта” трапіў пад суд, абвінавачаны ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.
Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 200 жыхароў Гродна, якія ўнеслі свае грашовыя сродкі на будаўніцтва кватэр.