У ваколіцах Гродна ў ДТЗ за выходныя загінулі 4 пешаходы
Першая ахвяра суботы – 24-гадовы пешаход, які пераходзіў дарогу каля в.Далёкія (аўтадарога “Мінск-Гродна”).
У пяць гадзін раніцы хлопец пераходзіў дарогу перад аўтобусам “Радзіміч”.
Каля 9 гадзін вечара пад коламі “Фальсвагена” ў Лідзе загінуў пьяны пешаход, які ішоў проста па дарозе.
Кіроўца знік з месца здарэння, але ў хуткім часе затрыманы.
Чарговы наезд (на здымку) здарыўся ў в. Салтанішыкі Воранаўскага раёна.
Загінуў 20-гадовы мясцовы жыхар, які ляжаў за купай саломы пасярэдзіне праезжай часткі, калі яго пераехаў “Нісан”.
Кіроўца вырашыў прапусціць салому паміж колаў і не ўбачыў чалавека.
Загінулы быў п’яны. Ён ішоў разам з сябрамі ў суседнюю вёску на дыскатэку. Заўважыўшы адсутнасць прыяцеля праз некаторы час, яны пачалі клікаць хлопца, а пасля вырашылі, што той вярнуўся дамоў, і пайшлі далей.
У нядзелю ўвечары наезд на пешахода без флікераў адбыўся на дарозе “Гродна-Азёры”.
П’яны, які ішоў па праезжай частцы, атрымаў траўмы.
А каля в.Лукі 65-гадовы мясцовы жыхар атрымаў несумяшчальныя з жыццём пашкоджанні, трапіўшы пад колы мікрааўтобуса “Форд”.
Чалавек, парушаючы правілы, ішоў па дарозе ў папутным накірунку.
У прэс-службе Гродзенскай ДАІ адзначылі, што наезды на пешаходаў у цёмны час сутак здараюцца вельмі часта.
Значная колькасць пацярпелых і загінулых пад час здарэння знаходзіцца на цёмнай дарозе без флікераў, хаця асобнай статычтыкі ДАІ не вядзе.
Паводле http://gaigrodno.by