Замест таннай вопраткі – фотаапараты, тэлефоны і пушніна
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністратыўнымі мытнымі правапарушэннямі Гродзенскай рэгіянальнай мытні затрымалі грузавы MAN, які накіроўваўся праз Беларусь з Літвы.
Паводле дакументаў, грузавік вёз у Казахскую фірму танную вопратку.
Аднак падчас дагляду, у цюках замест маек знайшлі каля 20 тон незадэклараваных тавараў.
Сярод вопраткі супрацоўнікі мытні знайшлі мабільныя тэлефоны, фотаапараты, відэакамеры, спартовы абутак, пушніну, біжутэрыю, абсталяванне для запісу кампакт-дыскаў.
Агульны кошт кантрабанды склаў каля 5 мільярдаў беларускіх рублёў.
Паводле http://www.belta.by
Фота з сайта http://virtual.brest.by