Пятая запар перамога “Нёмана” ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі
У першым перыядзе гасцявой гульні “Нёмана” галоў не было.
2 перыяд: “Нёман” – Д.Гарбуноў, 6:28; “Гомель” – М.Стэфановіч, 16:20.
3 перыяд: зноў без галоў.
Вырашальную шайбу ў авертайме забіў А.Антонаў, 1:34.
Турнірная табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам (пасля назваў каманд ідуць адпаведна колькасць набраных ачкоў і згуляных гульняў адпаведна):
1. “Металург” (Жлобін) – 22 8
2. “Нёман” (Гродна) – 20 8
3. “Гомель” – 18 8
4. “Юнацтва” (Мінск) – 14 7
5. “Шахцёр” (Салігорск) – 12 8
6. “Магілёў” – 12 8
7. “Металургс” (Ліепая) – 9 9
8. “Ліда” – 8 6
9. “Віцебск” – 6 9
10. “Брэст” – 5 7
11. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 3 8
Чарговыя гульні чэмпіяната адбудуцца 29 верасня.
Фота з сайта http://goals.by