Спабор гісторый «Як я знайшоў працу»
Мэта і задачы спабору – выявіць і папулярызаваць паспяховыя і эфектыўныя мадэлі падрыхтоўкі да прафесійнай дзейнасці, пошуку працы, адаптацыі на першым працоўным месцы.
Спабор ладзіцца да 15 траўня.
З вынікамі можна будзе азнаёміцца на вэб-пляцоўцы www.kariera.by пасля 25 траўня.
Крытэрыі ацэнкі дасланых гісторый:
1. Адпаведнасць задачам спабору і правілам афармлення матэрыялаў.
2. Поўнае раскрыццё тэмы.
3. Наяўнасць высноваў і іншай карыснай для чытачоў інфармацыі.
4. Аб’ём – да 4000 знакаў.
Апошні тэрмін падачы гісторый – да 20 траўня. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.kariera.by/post-164/
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны