КОЖНАМУ ПА ПАТРЭБАХ?

|

Беларускі ўрад палічыў дастатковай для падтрымання жыцця працаздольнага беларуса суму ў памеры 256 660 рублёў, студэнта – 244 450, дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 16 год – 278 110 рублёў. Меньш за ўсіх на погляд эканамістаў патрабуюць немаўляты: пражытачны мінімум для дзіцяці да 3 год складзе 200 130 беларускіх рублёў. Бюджэт разлічаны ў коштах снежня 2008 года і застанецца нязменным да красавіка. Нагадаем, што цэны з таго ж снежня ўзняліся на 15-30% і працягваюць расці. Аднак паводле міністэрства працы і сацыяльнай абароны 234 тысячы 370 рублёў штомесяц сярэднестатыстычнаму беларусу мусіць хапаць на набыццё прадуктаў харчавання, вопраткі, абутку, бялізны, рэчаў агульнасямейнага карыстання, лекаў, аплаты паслугаў ЖКГ, праезда і г.д.

Кася КРОТ