Пра зніжкі і новыя прапановы манапаліста

|

У любым выпадку такая «зніжка» – хутчэй PR-ход, чым істотнае павелічэнне доступу ў Інтэрнэт беларускіх карыстальнікаў. 25% – гэта ажно чвэрць! Але чвэрць ад чаго? Ад амаль самых вялікіх коштаў у свеце. Нагадаем, што ў РБ 1ГБ скачанай інфармацыі каштуе ў сярэднім каля 40 тысяч рублёў, а, напрыклад, у Польшчы – каля 1$. Апрэч таго, не факт, што правайдэры панізяць кошты для карыстальнікаў менавіта на столькі ж адсоткаў, на сколькі іх «пачаставаў» «Белтэлекам». Карацей, пакуль ёсць манаполіі, ёсць і звышпрыбыткі. За наш з вамі кошт.

Л.Леонт

Фота telegraf.by